❗️У Мінску спявачка выканала песню гурта "Акіян Эльзы" - яе затрымалі
▪️3 жніўня на тэрасе бара "Банкі-бутэлькі" адбываўся вулічны канцэрт Мэрыем Герасіменка. Спявачка выканала і творы ўкраінскага гурта "Акіян Эльзы". Гледачы публікавалі відэа з канцэрта ў сацсетках са знакамі падтрымкі Украіне 💙💛
Прапагандысты накінуліся на ўстанову і артыстку праз тое, што яна спела песню "Обійми" і была апранутая ў белую майку з чырвоным сэрцам. Спявачка і кіраўнік бара Андрэй Жук перасталі выходзіць на сувязь.
Што вядома:
▪️Мэрыем адпусцілі да суда, які пройдзе ў панядзелак.
▪️Андрэя Жука павіны судзіць сёння.
▪️Бар пакуль не працуе. Па словах аднаго з супрацоўнікаў, да іх завіталі ўсе магчымыя службы: "Спачатку зайшлі прадстаўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы, пасля МНС, а потым - супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС. Сабралі ўсіх супрацоўнікаў на апытанне, цікавіліся канцэртам, у асноўным, ці разумелі мы, якога артыста запрашаем. Забралі нашага кіраўніка і яшчэ аднаго новага супрацоўніка".
Крыніца: Наша Ніва