3 жніўня на тэрасе бара "Банкі-бутэлькі" адбываўся вулічны канцэрт Мэрыем Герасіменка, на якім спявачка выканала песню гурта "Акіян Эльзы". Прапагандысты накінуліся на ўстанову і артыстку праз тое, што яна спела песню "Обійми" і была апранутая ў белую майку з чырвоным сэрцам. Мэрыем адпусцілі да суда, які пройдзе ў панядзелак, а кіраўнік бара павінен быў судзіцца сёння. Бар пакуль не працуе, так як да яго завіталі ўсе магчымыя службы.